Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

15 тур. 12 ліпеня. ФК Гомель - ФК СКВІЧ 1:0

Гульня з адным з нашых асноўных канкурэнтаў на выйсце ў вышэйшую лігу не прадвесціла лёгкай перамогі. Зялёна-белы віраж у гэты дзень сабраў рэкордна нізкі лік людзей, каля 130. Мабыць адбіваецца гарачае лета і пара адпачынкаў. Тым не менш, галасавая падтрымка на добрым узроўні. Увесь матч на поле ішла зацятая барацьба. Зялёна-белыя ўсімі сіламі пхалі каманду наперад. На 75 хвіліне пры ліку 0:0 зялёна-белымі было прынята рашэнне не перарываць тэму "МЫ - ГАМЕЛЯ!" да забітага гала. І вось на 88 хвіліне наш каханы гулец Аляксей Цімашэнка забівае вырашальны мяч. Пасля гэтага жадаецца верыць у цуды і ў сілу нашых зарадаў, якія даюць гульцам дадатковую энергію і волю да перамогі.



GWF © 2008 (developed by Pack)