Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

13 тур. 3 ліпеня. ФК Камунальнік – ФК Гомель 0:3

Чарговая перамога з буйным лікам. На выездзе каля 60 зялёна-белых. Падтрымка на добрым узроўні ўвесь матч, а асабліва ў апошнія хвіліны. Суддзя вырашыў дадаць дзесьці хвілін 10. Як раз у дададзены час і быў забіты 3 гол)). Мясцовая міліцыя мабыць рэдка сутыкалася з такой колькасцю прыезджых і паводзіла сябе вельмі нервова. Зялёна-белыя госці са свайго боку пару разоў (у сярэдзіне і ў канцы матчу) праверылі мясцовых праваахоўнікаў па агульнафізічнай падрыхтоўцы. У абодвух выпадках з залікам міліцыянеры не зладзіліся. У цэлым выезд прайшоў у дадатным ключы, чаго не скажаш пра зваротную дарогу. Нашы "вечныя сябры" ў чарговы раз нагадалі, што паслабляцца не варта нідзе і ніколі. Урок пойдзе ў карысць.





GWF © 2008 (developed by Pack)