Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

10 тур. 12 чэрвеня. ФК Ведрыч-97 – ФК Гомель 1:2

Воляю футбольных лёсаў сёлета нам выпала наведаць хвалебны горад Рэчыца. Ён стаў яшчэ больш хвалебным і змененым пасля правядзення ў ім "Дажынак", пра што сведчыць цалкам рэканструяваная набярэжная Дняпра, пабудаваны там жа амфітэатр і яшчэ мноства ўсякіх іншых добраўпарадкаванняў. Самы блізкі выезд заўсёды збіраў вялікую колькасць зялёна-белых. Але сёлета нам усім атрымалася пабіць рэкорд. На сектары каля 260-270 плюс яшчэ некалькі дзясяткаў так і не дашлі да яго)) Міліцыя, як заўсёды прыдумляе ўсе новыя фішкі, каб колькасць зялёна-белых было паменш. Увесь дзень яны займаліся "вылоўліваннем" людзей у зялёна-белых колерах. Хтосьці правёў увесь час да матчу ў аддзяленнях міліцыі, проста тупа седзячы там, без усякіх тлумачэнняў. Нейкая частка была суправоджана адразу на стадыён, дзе правяла каля 2 гадзін на пякучым сонцы (тэмпература ў гэты дзень была +35), нават без звычайнай магчымасці папіць воды. Пры ўваходзе на сектар кожны павінен быў падысці да відэа камеры і сказаць свае імя, прозвішча і адрасныя дадзеныя. І ўсе гэтыя меры, як паведамілі супрацоўнікі правапарадку, былі накіраваны на ўзмацненне нашай бяспекі. Як той казаў, без каментароў… Гульня ў гэты дзень пачалася ў 19:00, але нават у такі час сонца яшчэ паліла на ўсю моц. Галасавая падтрымка, не гледзячы на гэты, на высокім узроўні ўсю гульню. Пасля першага тайма Наш ФК прайграваў 1:0. Але ў другім хлопцы знайшлі ў сабе сілы і пераламалі ход гульні 1:2 - наша перамога. Запал кіпеў да канца сустрэчы. Пасля другога забітага мяча некалькі зялёна-белых выбеглі на поле павіншаваць гульцоў, але былі скручаны праваахоўнікамі і суправоджаны "куды трэба". Пасля гульні міліцыя выявіла разважлівасць і ўсе затрыманыя былі адпушчаны. Пасля фінальнага свістка каманда ў поўным складзе падышла да сектара, узаемныя авацыі і братанні з гульцамі. Мы - Гомель, мы пераможам!













GWF © 2008 (developed by Pack)