Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

8 тур. 29 траўня. ФК Белкард – ФК Гомель 1:3

У гэтым сезоне нам "павезла" на далёкія выезды. Вось і ў 8-ым туры зялёна-белых чакаў горад Гродна. На госцевым сектары каля 60 гамяльчан. Матч праходзіў на поле з сінтэтычным пакрыццём, якое ўваходзіць у вялікі спартовы комплекс, дзе яшчэ прысутнічае асноўнае футбольнае поле, дзе праводзіць свае гульні ФК Нёман, лёдавы палац, а таксама яшчэ мноства аб'ектаў. Рэаліі першай лігі: маленькая трыбуна, невялікая колькасць гледачоў і … адсутнасць распранальняў для гульцоў. Хоць, можа быць, распранальні адсутнічаюць толькі для госцяў)). Так ці інакш, але нашым гульцам у перапынку прыйшлося адпачываць на найблізкіх усходах (гэты момант нам атрымалася захаваць на фота). Але нават адсутнасць распранальняў не паўплывала на перамогу нашага каханага ФК. 1-3 і мы выходзім на 1 месца ў турнірнай табліцы. Галасавая падтрымка на добрым узроўні ўвесь матч. Пасля фінальнага свістка каманда, па ўсталяваўшайся традыцыі, падышла да сектара. Жадаецца сказаць нашым гульцам дзякуй за тое, што яны заўсёды памятаюць, для каго яны гуляюць у першую чаргу. Мы адна каманда. Мы - Гомель. Мы пераможам!









GWF © 2008 (developed by Pack)