Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

6 тур. 19 траўня. ФК Ліда – ФК Гомель 1:2

Будны дзень і не блізкі выезд абяцалі нізкія лічбы выязной актыўнасці. Тым не менш, 45 зялёна-белых прысутнічалі ў гэты дажджлівы дзень на госцевым сектары стадыёна ў горадзе Ліда. Усё дабіраліся па-рознаму, хтосьці нават за суткі да матчу ўжо дэгуставаў пышную прадукцыю Лідскага піўзавода. Хоць ФК Ліда знаходзілася на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы 1 лігі, гульня атрымалася вельмі напружанай. Прыемна здзівіла колькасць фанатаў Ліды на сектары, што, напэўна, і паспрыяла гэтак разлютаванай барацьбе іх каманды. Але ўсё ж, 1-2 - заслужаная перамога нашага ФК. Выезд у цэлым мог бы пакінуць выдатныя ўражанні, калі б не інцыдэнт з міліцыяй пасля фінальнага свістка. Праваахоўнікам наштосьці спатрэбілася лезці на наш сектар і спрабаваць кагосьці выцягнуць. Натуральна ніхто нікога аддаваць не збіраўся. У выніку завязалася невялікая калатніна, у якой міліцыянеры не шкадавалі слязістых балонаў з перцам і гумовых дубінак. Большасць зялёна-белых на сектары былі афарбаваны з ног да галавы ў памяранцавы колер. Жадаецца таксама адзначыць паводзіны нашых гульцоў, якія як звычайна пасля гульні падышлі да нашага сектара і сталі сведкамі гэтага інцыдэнту. Выяўляем ім вялікую падзяку за тое, што яны не засталіся ўбаку, а ўлезлі ў самы эпіцэнтр адбывалага. Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя!









GWF © 2008 (developed by Pack)