Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

5 тур. 15 траўня. ФК Гомель – ФК Граніт-Мікашэвічы 2:0

Гульня з лідарам 1 лігі (на той момант), асабліва ў святле пройгрышу дэрбі, шматлікімі вечна ныючым "заўзятарамі" ўяўлялася, як яшчэ адзін крок уніз. АЛЕ, ды дзе там! Гульцы акрамя добрай рызыкоўнай гульні (як у мінулым матчы) паказалі яшчэ і вынік. 2-0 у нашу карысць, нерэалізаваны пенальці і куча галявых момантаў, цудам адбіты мяч з нашых варот - гэта быў сапраўдны футбол. Менавіта такія гульні прыцягваюць гледачоў на стадыёны, дадаюць аптымізму і веры ў "светлую будучыню". На матчы прысутнічалі каля 200 зялёна-белых. Акцэнт у гэтым матчы быў зроблены толькі на гукавую падтрымку, якая, дарэчы, была на годным узроўні.




GWF © 2008 (developed by Pack)