Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

3 тур. 1 траўня. ФК Гомель – ФК Полацк 3:0

Нарэшце-ткі наш ФК набірае звароты. Хатняя перамога 3:0. 13 сектар у свята Першамая сабраў каля 230 зялёна-белых. У плане ўльтры адмысловых вынаходстваў не было. Затое супорт на якасным узроўні ўсю гульню, чаму можа служыць пацверджаннем яшчэ адзін разламаны барабан і скрываўленыя рукі аднаго з барабаншчыкаў)) Яшчэ адным "новаўвядзеннем" нас на гэту гульню пацешыла міліцыя. Шматпакутны банар "GWF" ізноў пад забаронай, таксама ў спіс забароненых патрапілі і тэлескапічныя вуды, якія з'яўляліся тронкамі для нашых сцягоў. Усё гэта матывавалася ўзмацненнем барацьбы з экстрэмізмам на стадыёнах. Што будзе далей з гэтай "барацьбой", пажывём - пабачым. Але, чамусьці, складаецца ўражанне, што барацьба вядзецца не з экстрэмізмам, а з усімі заўзятарамі, якія жадаюць актыўна падтрымліваць сваю каханую каманду.





GWF © 2008 (developed by Pack)