Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

2 тур. 25 красавіка. ФК Баранавічы – ФК Гомель 0:2

Першы выезд сезону заўсёды цешыць вялікай колькасцю народа. Не стаў выключэннем і гэты год. Каля 115 зялёна-белых прыбылі ў Баранавічы. Нажаль, гэты хвалебны горад нам прыйшлося наведваць упершыню, чым можна апраўдаць некаторыя непаразумелкі па дарозе і, як следства, невялікае спазненне на матч большасці зялёна-белых. Толькі да пачатку другога тайма госцевы сектар забіўся пад завязку. Асноўнай часткі зялёна-белых прыйшоўся пераадольваць некаторы "супраціў" пры праходзе на стадыён і затым хвілін 30 правесці ў ачапленні. Увесь 2 тайм шыза на вышэйшым узроўні, чаму вельмі спрыяла гульня каманды. Перамога 0:2 і мы з'яжджаем з пазітыўным зарадам энергіі дахаты. Асобнае дзякуй выяўляем гаспадарам за ветлівы прыём і экскурсію па горадзе.











GWF © 2008 (developed by Pack)