Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1 тур. 17 красавіка. ФК Гомель – ФК Рудзенск 0:0

Мы стартавалі! Доўгачаканы футбол прыйшоў у Гомель. Зараз ужо ў чэмпіянаце 1 лігі. Гэта ўнесла некаторыя карэктывы ў размяшчэнне на трыбунах. Засталіся адкрытымі для гледачоў толькі Паўднёвая і Заходняя. Аднак, на сустрэчы з праваахоўнымі органамі за дзень да матчу, прадстаўнікам зялёна-белых усё ж атрымалася дамовіцца, што наш 13 сектар застанецца нашым. Спадзяемся, што гэта будзе не апошні дадатны вынік зносін з міліцыяй у гэтым сезоне.
Такім чынам, у гэты дажджлівы суботні (аднак, усё ж працоўны) дзень на стадыёне памкнуўся задаволена-ткі прыстойны лік гледачоў. На 13 сектары каля 250-280 зялёна-белых. Новыя банары, новыя людзі і шыза ўвесь матч на вельмі добрым узроўні. Некалькі разоў пераклічка з усім астатнім стадыёнам. Напачатку матчу паднята расцяжка "BE STRONG! BE FREE!" і палатно, дзе намаляваны фанат з паднятым угару паказальным пальцам (№1, ну, ці 1 ліга:)). Перапынак быў запоўнены выступам нашых сяброў-музыкаў з "Дыяспары", якія выканалі свой незабыўны трэк "GWF" і замуцілі пераклічку з нашым сектарам. У другім тайме нам вельмі жадалася дачакацца галоў, аднак, не лёс. 0:0, але мы спадзяемся, што багацце забітых мячоў не прымусіць сябе доўга чакаць. На сектары ў канцы матчу расцяжка "Лiхiе 90-е. Мы вернулiсь!!!" пад акампанемент незабыўнай "Фiнской банi" і выкананне хітоў "Рукі ўгару". Як той казаў, прысвячаецца ўсім, хто выйшаў з 97-го. Нягледзячы на сухі рахунак і нерэалізаваныя галявыя моманты пачатак сезону пакінула толькі пазітыўныя эмоцыі. Госцяў прыехала каля 15.










GWF © 2008 (developed by Pack)