Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

5 снежня. Green-White PARTY.

Пасля доўгага перапынку, дзякуючы ініцыятыве некалькіх маладых і свядомых зялёна-белых, адбылася зялёна-белая вечарынка. Прымеркавана яна была, як і ўсе значныя акцыі сёлета, нашаму галоўнаму юбілею - 20-годдзю руху. Былі запрошаны нашы сябры-музыкі гомельская група "Дыяспара" і магілёўская "Zatoczka". У зале прысутнічалі каля 80 зялёна-белых. Адкрылі вечар з невялікай уступнай гаворкай нашы ветэраны. Гэта менавіта яны і прабівалі той самы першы выезд 9 траўня 1989 гады. Словы гэтых мужчын, якія ўжо даўно размянілі чацвёрты дзясятак, дашлі да сэрца, здаецца, кожнага з прысутных, таму што гэтыя словы былі шчырымі і не падробленымі. Са сцэны мы ўспомнілі і нашых хлопцаў, якія трагічна загінулі ў 2006 году. Спачатку Андрэй "Грiндер", услед за ім Паша "Корань". Пасля хвіліны маўчання ўся зала падарвалася скандаваннем "ЗЯЛЁНА-БЕЛЫЯ!!!". Там на верху хлопцам, напэўна, было прыемна чуць гэтыя родныя словы. Яны назаўжды будуць разам з намі і ўсё, што мы робім трохі і дзеля іх таксама. Адкрывала музычную праграму каманда "Дыяспара", выканаўшы ўсімі ўжо даўно каханую і заслуханую "да дзюр" песню "Green-White Front". Гэтак жа яны прэзентавалі і зусім новую песню "Спыні Нас!" (дарэчы, у здымках кліпа для якой бралі ўдзел каля 20 зялёна-белых). Гэтыя дзве песні ў гэты вечар выконваліся "на біс" яшчэ шмат разоў. Пасля "Дыяспары" велізарным зарадам пазітыўных эмоцыі падзяліліся з намі сябры з Магілёва - група "Zatoczka". Выдатная жывая музыка і каханыя хіты футбольных хуліганаў))) Музычную частку праграмы разводзілі забаўляльна-спартовыя конкурсы. У некаторых з якіх разгуляўся не жартоўны запал і рэальная барацьба за прызы. Усімі прысутнымі ў гэты вечар быў атрыманы велізарны зарад добрага настрою і пазітыва. Наперад, ЗЯЛЁНА-БЕЛЫЯ!








GWF © 2008 (developed by Pack)