Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/8 кубка. 15 лістапада. ХБК (Гомель) - ФК Гомель 3:2

Матч явіў сабой эпілог да раней згадвальнаму раману "Як забівалі Гомель". 1-0, 1-1, 2-1, 2-2, першы тайм скончаны і надзеі на працяг барацьбы ў Кубку практычна ўжо рэальнасць. Млявае катанне мяча ўвесь другі тайм, гульня на ўтрыманне ліку (з "ДСК", заўважце). І, як вынік, штрафны на апошніх хвілінах і 3-2. "ДСК" праходзіць у 1/4 Кубка… Спадзяемся і верым, што кіраўніцтва, гэтак бясталентна кіравалае клубам з паўвекавой гісторыяй апошнія 2 гады, нарэшце-тое прызнае відавочнае і падасць у адстаўку.
На 13 сектары ў гэты дзень каля 100 зялёна-белых, якія верылі ў найлепшы зыход і падтрымлівалі каханую каманду да фінальнага свістка. Пасля матчу, вырашыўшы адзначыць канчатак футбольнага сезону, зялёна-белыя практычна поўным складам, якія прысутнічалі на сектары ў гэты дзень, прайшліся маршам па цэнтральных вуліцах роднага горада. Некалькі разоў спыняўшы шэсце АМАП памяншаў колькасць, тым не менш, ад стадыёна да парку дабраліся каля 70 зялёна-белых. Пасля невялікай фота-сесіі ўсе разашліся з надзеямі ў лепшае для роднага і каханага зялёна-белага Клуба. Сезон скончаны, чакаем наступнага.
















GWF © 2008 (developed by Pack)