Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

26 тур. 8 лістапада. БАТЭ (Барысаў) - ФК Гомель 3:0

У рамане "Як забівалі Гомель" пастаўлена фінальная кропка. Наша параза 3:0 і ў наступным годзе наша каманда будзе гуляць у 1 лізе. Нягледзячы на ўсё адбытае, практычна ўсе кіраўнічыя працаўнікі клуба засталіся на сваіх месцах. Хоць менавіта яны і пісалі ўвесь гэты сезон вышэйзгаданы "раман". Спадзяемся, час расставіць усё на свае месцы. Бо Гомель - гэта МЫ!
Па выездзе можна адзначыць вельмі "руплівую" працу супрацоўнікаў правапарадку, як у Гомелі, так і ў Барысаве. На выездзе каля 70 зялёна-белых. Прыехаўшы ў горад, значна раней пачала гульні, зялёна-белыя прайшліся невялікім маршам, да якога паспяшаліся далучыцца і міліцыянеры. Акрамя лакальных сутыкненняў, у плане КФ адзначыць больш няма чаго. З боку барысаўчан невялікая анучка з надпісам "1 ліга". Ды менавіта 1 ліга! Так што ў наступным годзе зялёна-белыя адкрыюць для сябе даўно забытыя ці абсалютна новыя гарады і населеныя пункты нашай краіны, дзе кіруе 1 ліга)))







GWF © 2008 (developed by Pack)