Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 6 траўня (панядзелак). У 6 туры Чэмпіянату Гомель на "Цэнтральным" згуляе з ФК Віцебск. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

21 тур. 27 верасня. ФК Гомель - Дынама (Брэст) 3:1

Перавярнуўшы старонку з усімі адстаўкамі, пратэстамі і г.д., мы прыйшлі на сектар падтрымліваць свой родны клуб. 13 сектар у гэты дзень сабраў каля 100 зялёна-белых. Падтрымка на выдатным узроўні ўвесь матч. Без барабанаў, без усякага інвентара, толькі нашы галасы, рукі і добрая гульня ФК Гомель. 3-1 і вялікі зарад аптымізму зноў у нашых сэрцах і жадаецца верыць у лепшае. Мы разам і гэта галоўнае. Пасля матчу невялікая пераклічка з камандай. З ультры можна адзначыць толькі маляваны банар "Кожнаму сваё", адрасаваны нашым гасцям з Брэста. Па ўсёй верагоднасці яго мала хто паспеў разглядзець, бо паліцыянты хутка адрэагавалі на гэту бяскрыўдную расцяжку, над сектарам ён пратрымаўся каля 1-2 хвілін. У плане КФ гэты дзень нічым не адзначыўся (не зраслося, так бы мовіць).






GWF © 2008 (developed by Pack)