У суботу ў рамках 11 тура наш вялікі і магутны сустракаўся з Нёманам. Гульні з гродзенскай камандай у апошнія гады заўсёды напружаныя і цяжкія ў гульнявым плане, не стаў выключэннем і гэты вечар. На хатнім віражы каля 120 зялёна-белых. 5 вялікіх сцягоў візуальна дапаўнялі добрую галасавую падтрымку каманды. Ужо на 5 хвіліне прапускаем гол з далёкага ўдару, на 27-й параўноўваем, а на 31-й выходзім наперад. Каманда пастаянна напружвае абарону гасцей. Аднак у сярэдзіне другога тайма Нёман параўноўвае. Канцоўка сустрэчы выйшла нервовая і адна і другая каманда не раз маглі забіць. У выніку забіваем мы, але суддзя з-за вельмі спрэчнага афсайду адмяняе гол. Дзякуй гульцам за самааддачу і сапраўдныя футбольныя эмоцыі ад матчу. Ідзем далей, пасля невялікай паўзы выезд у Гарадзею. |