Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1 тур. 30 сакавіка. ФК Гомель - Белшына (Бабруйск) 3:1

Пасля кубкавай гульні з боку клуба ўсё ж такі былі прадпрынятыя сякія-такія дзеянні для вырашэння сітуацыі з адсутнасцю хатняга фан-віражу. За некалькі гадзін да матчу была праведзена чарговая «сустрэча з прадстаўнікамі МУС», на якую былі запрошаны ўсе ахвотнікі. Аднак ахвотнікаў апынулася зусім трохі. Зыходзячы з досведу правядзення падобных сустрэч у мінулыя сезоны, зялёна-белыя не сталі марнаваць час на пустыя і нічога не вырашальныя гутаркі. Умовы вяртання актыўнай падтрымкі былі перададзены ў пісьмовым выглядзе праз прадстаўніка ФК.
»1 частка. Цытаты з леташняга прадпісання УУС:
..::Проведенный анализ показывает, что на указанных секторах стадиона "Центральный" размещается хорошо организованная незарегистрированная группировка "фанатов", неоднократно демонстративно и массово нарушающая общественный порядок во время проведения матчей ФК "Гомель". Деятельность незарегистрированных общественных объединений, союзов на территории Республики Беларусь запрещена частью 2 ст. 7 Закона Республики Беларусь "Об общественных объединениях"::..
..::Одной из причин, способствующих совершению данных правонарушений, является компактное размещение организованной группы "фанатов" в указанных секторах, позволяющее осуществлять массовые нарушения общественного порядка во время футбольных матчей::..
З першай цытаты вынікае: быць наведвальнікам 13,12 сектараў (фанатам) – супрацьзаконна.
З другой: сектары актыўнай падтрымкі (13, 12) – месца пастаяннага здзяйснення правапарушэнняў.
Калі абагульніць дзве цытаты, тое выходзіць, што:
1. Купіўшы квіткі на 13 ці 12 сектар, чалавек аўтаматычна становіцца патэнцыйным правапарушальнікам.
2. Актыўная падтрымка каманды знаходзіцца па-за рамкамі закона.
Квіткі на ўсе сектары знаходзяцца ў вольным продажы, купіць іх можа любы ахвотнік. Выкарыстанне ж падобнага роду выказванняў і вызначэнняў не толькі адмоўна адбіваецца на наведвальнасці матчаў у прыватнасці, але і на іміджы Стадыёна, Клуба і Горада ў цэлым.
Просім прызнаць дадзеныя выказванні некарэктнымі і не выкарыстоўваць іх надалей.
2 частка (мае сэнс, калі будзе здаволена 1 частка). Стаўленне міліцыі да гледачоў.
1. Зняцце цэтліка "хуліганы-экстрэмісты" з наведвальнікаў 13,12 сектараў (сектары адкрыты для ўсіх ахвотнікаў актыўна падтрымліваць ФК Гомель).
2. Максімум 2 дагляду пры праходзе на сектары (аптымальна 1, пры праходзе ў чару стадыёна), з адэкватным надглядам, без перагінаў тыпу аўтазака і адкрытага хамства.
3. Памяншэнне колькасці супрацоўнікаў амапа на сектары непасрэдна (дастаткова 2-3 па краях).
4. Бесперашкодныя паходы ў туалет, сыходы раней канца матчу, свабоднае перамяшчэньне па стадыёне наведвальнікаў 12,13 сектара , як і ўсіх астатніх гледачоў.
5. Разгляд сцягоў у рэестр не больш за 1 тыдзень. Калі нейкі эскіз не прайшоў - кароткае тлумачэнне "чаму". Разавы перф на матч узгадняць непасрэдна напярэдадні матчу (гэта ўжо было зацверджана на паседжанні бфф).
6. Пропуск людзей (да 10 чал.) на стадыён за 2 гадзіны да матчу, для раскладкі сцягоў, развесу банараў і г.д.
7. Рэальныя прававыя крокі з боку клуба ў бфф па ўкараненьні інстытута сцюардаў, для вывядзення амапа з сектара (стадыёна).»
Ніякай рэакцыі на вышэйпералічаныя ўмовы не рушыла ўслед і 12,13 сектары працягвалі пуставаць…
Што да матчу, то гуляла як быццам іншая каманда, зусім не тая, што ў мінулым матчы. 3-1 пасля фінальнага свістка і лік усяліў трохі аптымізму ў заўтрашні дзень). Са статыстыкі: каля 3000 гледачоў на матчы, каля 40 гледачоў з ткі гарады на Бярэзіне і некалькі новенькіх пераносных камер для назірання за ўсё тымі ж гледачамі. Мабыць сумесны праект УУС і Беларусь-5))






GWF © 2008 (developed by Pack)