Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

GWF 100%. 15 снежня. Зялёна-белыя ўзнагароджваюць залатнікоў

Зваротная дарога з апошняга выезду, дзякуючы доблесным паліцаям, для некаторых зялёна-белых расцягнулася больш, чым на тыдзень. У сувязі з гэтым, віншаванні для нашых "залатнікоў" (некаторыя з якіх таксама там завісалі) і агульная сустрэча па выніках сезону адбылася ўжо 2 тыдні праз. У гэтым сезоне зялёна-белых, якія наведалі абсалютна ўсе афіцыйныя матчы ФК Гомель, аказалася трое. У цёплай і сяброўскай атмасферы хлопцам былі ўручаны суколкі "Залаты сезон 2013". Аднак не засталіся без увагі і фанатыкі, у якіх выезду былі ўсё, а да "залатога" не хапіла ўсяго па 1 хатняй гульні. Такіх "амаль залатых" было чацвёра. Ім таксама былі ўручаны памятныя суколкі. Яшчэ раз рэспектуха хлопцам ад усіх! Толькі разам мы пераможам! GWF 100%!


GWF © 2008 (developed by Pack)