Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

24 тур. 21 верасня. Тарпеда (Жодзіна) - ФК Гомель 2:1

Гасцявы сектар у Жодзіна сабраў каля 35 зялёна-белых. Мабыць даюць аб сабе ведаць агідная гульня каманды ў апошніх турах і другі выезд запар ... Дарога нічым асаблівым не вызначылася, акрамя спроб гаспадароў аказаць «сардэчны прыём» адной з груп «сабакароў». Аднак гэтыя спробы былі хутка скончаны шэрымі. АМАП на стадыёне ў гэты раз быў больш-менш адэкватны. А вось даглядалі па поўнай праграме: глядзелі нават сумкі пры перадачы ў камеру захоўвання. 90 хвілін млявай гульні, сярэдняй шызы, і 2:1 пасля фінальнага свістка. Адчуваецца, што наша каманда зноў трапіла ў нейкую эмацыйную яму ...



GWF © 2008 (developed by Pack)