Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

23 тур. 15 верасня. Дынама (Менск) - ФК Гомель 3:1

Пасля двухтыднёвага перапынку зноў выезд і зноў у Менск. Падтрымаць каманду сабралася каля 80-90 зялёна-белых. Асобна варта адзначыць абвастрэнне тупасці мясцовых шэрых: апроч забароны на "непажаданыя" суколкі, з'явілася забарона на татуіроўкі. Тату не вопратка, яе ў камеру захоўвання не здаць. Аднак, як вынік камусьці з зялёна-белых давялося назіраць матч з гары. Што тычыцца гульні - наш першы гол падарыў надзею. Але за ім адразу ж, як халодны душ, рушылі аж 3 галы запар ў адказ. Па сутнасці, гульня была зроблена за 20 хвілін. Але не губляючы духу і веры ў каманду, шызелі ўвесь матч. Мы ў поўнай меры скарысталіся акустыкай "Трактара": асабліва заходзілі кароткія зарады. Пасля свістка каманда падышла да сектара падзячыць за падтрымку. Гэтаксама апладысментамі нас узнагародзілі Канцавы і Стасевіч (зараз гульцы Дынама).






GWF © 2008 (developed by Pack)