Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

20 тур. 8 жніўня. Нёман (Гродна) - ФК Гомель 2:0

На самы далёкі для зялёна-белых выезд чэмпіянату адправілася каля 60 чалавек. Надвор'е спрыяла да пешых шпацыраў і іншым забаўкам. А ў Гародню ёсць на што паглядзець. За пару гадзін да гульні ўсе групы злучаюцца ў адзін моб і рухаюць да стадыёна. І тут пачаўся "канец святла" - неба за пару мінуць з блакітнага стала зусім чорным. Да пачатку гульні хмары раскрыліся наймоцным ліўнем. За пару секунд усе змакрэлі наскрозь (грошы і квіткі на зваротны шлях ператварыліся ў кашу). Аднак шызе такія акалічнасці толькі паспрыялі! А вось на гульні нашай каманды гэта адбілася ў іншы бок. 1-0 у першым тайме і 2-0 пасля фінальнага свістка. Пасля матчу гульцы падышлі да сектара, паспрабавалі растлумачыцца і падзякавалі за падтрымку. Паліцаі патрымалі зялёна-белых яшчэ мінуць 15 пад дажджом, затым усіх у "скрыначку" і на вакзал. Там хоць неяк спрабавалі высушыцца: хтосьці выкручваў шмоткі, хтосьці разважыў іх на сядушкі. Палова вакзала людзей у адным споднім - мясцовыя ў шоку!)) Пасля дахаты без прыгод і прыём амапам у Гомелі. Як быццам у іх працы іншай няма…








GWF © 2008 (developed by Pack)