Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

18 тур. 21 ліпеня. Славія (Мазыр) - ФК Гомель 1:2

Гульні са «Славіяй» заўсёды носяць нейкі адмысловы характар. Як хтосьці з журналістаў ужо ахрысціў «Дэрбі Палессі»)) І куды толькі гэта слова цяпер толькі не лепяць… Матчы з Мазыром вядома нельга параўнаць з матчамі супраць дынама ці батэ, але свая атмасфера прысутнічае безумоўна. Некалі «Славія» (тады яшчэ «МВКЦ») станавілася двойчы чэмпіёнам краіны, а на сённяшні дзень - гэта безумоўны аўтсайдар. Аднак, у цяперашнім іх складзе гуляюць 6 экс гульцоў Гомелю, для якіх гэта гульня мае сваё адмысловае значэнне, так бы мовіць. Нейкае адмысловае супрацьстаянне прысутнічае і на трыбунах. У Мазыры да зялёна-белых заўсёды была пільная ўвага і з боку кузьмы, і з боку мясцовых «шэрыфаў» заўсёды спрабуючых даказаць, што «вы дарма сюды прыехалі». У сваю чаргу зялёна-белыя ў даўгу не застаюцца: масавыя выязды, дзікі чад і траблмейкінг))
У дзень выезду з самай раніцы на вакзале тырчалі «хлопцы ў чорнай форме». Яны падсаджваліся ва ўсе сабакі, якія ідуць у кірунку Мазыра і праводзілі рэйды па выяўленні «твараў фанацкага выгляду». Каго вылічалі - зганялі ў адзін вагон, па прыездзе – у адстойнік, затым усіх адразу на госцевы сектар стадыёна. Аднак большая частка зялёна-белых прыбыла на аўтатранспарце. Пацешны эпізод адбыўся недалёка ад стадыёна. Некалькі зялёна-белых заўважылі скупнасць «гаспадароў Палесся», пачакалі пакуль іх памкнецца пабольш і вырашылі падысці проста пагаварыць. Аднак гэтыя самыя «гаспадары» кінуліся наўцёкі, ды так, што з аднаго нават абутак зляцеў. Дадзены «трафей» каштоўнасці ніякай не ўяўляў і быў інтэлігентна вернуты)) Паліцаі, памятаючы наш мінулы прыезд, падрыхтаваліся грунтоўна: перад уваходам на госцевы сектар стаяў аўтазак, амап па перыметры, супрацоўнікі ў цывільным з відэакамерай. Правяралі грунтоўна і доўга, як вынік – прайсці ўсім на сектар атрымалася толькі да сярэдзіны першага тайма. Нягледзячы на ўсё гэта, настрой быў на вышыні. І нават прапушчаны гол толькі падахвоціў зялёна-белых. Шыза нон-стоп на выдатным узроўні ўвесь матч. З-за траўмаў і перабору картак, адсутнічалі асноўныя гульцы. Гэта быў шанец для пачаткоўцаў, якім яны і скарысталіся. Перамога! 3 ачка ў скарбонцы і мы абыходзім дынама ў табліцы. Пасля пераможнага гола на сектары выбухаюць петарды, але копы не лезуць ў гушчу падзей. Вычакаўшы момант, калі каманда ў поўным складзе падышла падзякаваць нас за падтрымку, амап чапляе аднаго хлапчука. «Цягні-пхай» і інтэлектуальныя гутаркі са спадарамі ў чорнай форме. Увесь сектар у колькасці каля 250 зялёна-белых не сыходзіць са стадыёна яшчэ мінуць 30 пакуль хлопца не адпускаюць. Увогуле, добра тое, што добра канчаецца. Мазыр, нам будзе цябе не хапаць у вышэйшай лізе)). p.s. па дарозе дахаты, на трасе перасякаемся з Цімохай. Настрой у яго было на мінусе, але пары фота ўсё ж з намі зрабіў.











GWF © 2008 (developed by Pack)