Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

GWF 24. 1 чэрвеня. Фан-турнір па міні-футболу.

1 чэрвеня прайшоў традыцыйны штогадовы турнір па міні-футболу «GWF24», прысвечаны чарговаму дню нараджэнню Гомельскага Фан-руху. Кожны год футбольны складнік турніру прагрэсуе, не стаў выключэннем і гэты год. Гэтым разам у турніры бралі ўдзел 15 каманд, падзеленыя на 3 групы. Прычым гэтым разам госцевых каманд было нават больш, чым Гомельскіх. На турнір прыехалі нашы сябры з Магілёва, Днепрапятроўска, Масквы і хлопцы са Слуцку. Лёсаванне прайшло непасрэдна перад пачаткам турніру, каб зняць «карупцыйныя пытанні»)) Па выніках групавых сустрэч у наступную стадыю выходзілі 1,2 месца з груп і два лепшых 3 месцы. Пасля доўгіх падлікаў і лёсаванняў (бфф нам можа пазайздросціць) вызначыліся пары чвэрцьфіналаў (поўная табліца на фота). Напал і барацьба толькі ўзмацняліся ад матчу да матчу. Не абыйшлося без серый пенальці, гарачых спрэчак з суддзёй і абвінавачванняў, што гэта «Кабзкі усё купіў!»)) Леташні чэмпіён, каманда RBFans, так і не прабіўся ў паўфінальную стадыю. Па выніку, упершыню за ўвесь час удзелу, турнір выйграла каманда «GHB», з чым іх шчыра віншуем. 2 месца - RL (Магілёў), 3 месца – Моладзь, якія сталі сапраўды камандай-адкрыццём дадзенага турніру. Дзякуй усім удзельнікам, гасцям, арганізатарам і проста ўсім тым, хто браў удзел. GWF forever, усім ворагам на злосць!





















GWF © 2008 (developed by Pack)