Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

7 тур. 5 траўня. ФК Гомель - Славія (Мазыр) 2:1

У які ўжо раз жадаецца перадаць "палымянае прывітанне" нашай федэрацыі. Ставіць дзень матчу на святое свята Вялікдня - гэта без каментароў… Дзень матчу з Мазыром акрамя ўсяго вышэйпералічанага быў напярэдадні дня нараджэння нашага Зялёна-Белага руху. Ультру вырашылі прысвяціць менавіта гэтаму. Да гульні былі падрыхтаваны дзве вялікіх расцяжкі на парэнчы віражу "Лепшыя сярод першых" і "Першыя сярод лепшых", па цэнтры быў вывешаны маляваны лаўровы вянок з надпісам "24 гады" ўсярэдзіне. Тэхніка "выканання" дадзенай расцяжкі была для нас новай. Расцяжка "24" была выразной і мацавалася да сеткі, сетка ў сваю чаргу паднімалася на трасах да даху віражу. Было шмат хваляванняў за гэту новую "тэхналогію", аднак усё выйшла на добрым узроўні і добра глядзелася з боку. Акрамя маляваных расцяжак сектар запоўнілі новыя зялёна-белыя сцягі. Напачатку матчу зялёна-белымі была ўладкована пераклічка са стадыёнам "Хрыстос уваскрэс!" - "Сапраўды ўваскрэс!". Віраж у гэты дзень сабраў каля 250 чалавек. Гульня каманды рэальна пацешыла, не лічачы невялікай "лыжкі дзёгцю" бліжэй да канца матчу ў выглядзе зваротнага гала "Славіі". Лік пасля фінальнага свістка 2:1. Першая хатняя перамога!!! Уся каманда поруч сектара, узаемныя падзякі і апладысменты. Што ж дакранаецца госцяў ці, як яны сябе завуць, "гаспадароў Палесся" (дакладней сказаць "інтэрнэт-гаспадары" сваёй госцевай кнігі), то іх прыбыло каля 30 твараў. Як заўсёды са спазненнем і ў суправаджэнні праваахоўнікаў.






GWF © 2008 (developed by Pack)