Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

6 тур. 28 красавіка. Дынама (Менск) - ФК Гомель 1:0

Асноўная частка зялёна-белых дабіралася ў Менск цягнікамі, як той казаў, у старых традыцыях, танна і зручна. Шэрыя не гублялі пільнасці і гэтым разам. З Гомелю ў цягніку едзе амап. Па прыездзе ў Менск на вакзал пачынаецца вязалава. Аднак «у палон» патрапіла меншасць. Усе астатнія раз'ехаліся па Менску вырашаць свае пытанні. Адзначым, што ў ноч перад гульнёй на сценах "Трактара" было пакінута некалькі нататак і пасылаў нашым менскім калегам. Перад гульнёй крэатыўнікі "блакітнай крыві" выважылі на нейкім масце расцяжку, як заўсёды «пра бамжоў» у наш адрас. Аднак, утрыманне гэтай расцяжкі ўваходзіць у нейкі дысананс з рэальным фактам. У зялёна-белых, дарэчы вольна шпацыруючых ў наваколлях стадыёна, маламаёмасныя прадстаўнікі ўсе той жа «блакітнай крыві» стралялі грошы на квіточкі. Некаторых зялёна-белым такая ўвага ўсцешыла і яны выступілі ў якасці мецэнатаў, купіўшы квіткі на футбол «маламаёмасным»))) Госцевы сектар у гэты дажджлівы красавіцкі дзянёк сабраў каля 80 чалавек, лічба, адкрыта кажучы, не самая вялікая для выходнага дня і недалёкага выезду. Але колькасць госцевага сектара не моцна вылучалася на фоне хатняга, які, мякка кажучы, таксама не адрозніваўся шматлікасцю...Што да матчу - хуткі і адзіны гол у нашы вароты на першых хвілінах сустрэчы вырашыў зыход і вызначыў атмасферу як гульні, так і сектара. Спадзяемся, што каманда хуткім часам усё ж знойдзе сваю гульню і такія «шэрыя матчы» забудуцца.


GWF © 2008 (developed by Pack)