"Футбол па выходных? Не, не чуў". Панядзелак, вясна, ультра, ФК Гомель… Вось нарэшце-ткі і дачакаліся гульні на родным "Цэнтральным". Сектар упрыгожаны новымі сцягамі і двухручнікамі, пад сектарам усім знаёмы з мінулага сезону «бранявік строгага рэжыму», праз які "бандыты і нелюдзі" праходзілі са старанным надглядам… Гэта наш палескі стыль, як той казаў... Прычым да гэтай «цуд-машыне» канваявалі групамі адразу ад варот стадыёна: "крок налева, крок направа - спроба да ўцёкаў, скачок на месцы - правакацыя". Віраж сабраў каля 250 зялёна-белых. Сярэдні матч, сярэдняя шыза, нічыйны вынік. |