Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

4 тур. 17 красавіка. Дынама (Брэст) - ФК Гомель 1:1

У які раз жадаецца "падзякаваць" федэрацыі за "цудоўны" каляндар з дзвюма выязнымі гульнямі запар. Як жа яшчэ павялічыць цікавасць да чэмпіянату? Адказ просты: гульня ў будны дзень!.. Яшчэ задаўга да выезду праваахоўнікаў вельмі хвалявала пытанне: як і колькі зялёна-белых паедзе ў Брэст. Як вынік: пільны кантроль за «падазронымі» пасажырамі пры пасадцы ў цягнік і «патруляванне» вагонаў падчас руху. З пачатку Брэсцкай вобласці на ўсіх буйных станцыях сталі заходзіць мясцовыя шэрыя і перапісваць дадзеныя ў «падазроных». Па прыездзе ў Брэст увесь склад зялёна-белых сустрэў амап і пагрузілі ў аўтазак. Балазе павезлі не ў казематы ці "адстойнікі", а завезлі ў Брэсцкую Крэпасць. Пабадзяўшыся там каля гадзіны, усіх завезлі на стадыён. Усяго на госцевым сектары каля 30 зялёна-белых. Гульня нецікавая, пенальці не забілі, момантаў практычна не было. Шыза на ўзроўні гульні. Прайграваючы па ходзе матчу зраўнялі ў канцы сустрэчы. Дарога дахаты нічым асаблівым не запомнілася, акрамя сустрэчы Меркулава на вакзале. Трэба аддаць належнае нашаму галаўкаму. Ён кожнаму выяздзюку паціснуў руку і паабяцаў, што каманда будзе секчыся ў кожнай гульні.




GWF © 2008 (developed by Pack)