Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1 тур. 30 сакавіка. Дняпро (Магілёў) - ФК Гомель 2:1

Як толькі выйшаў каляндар чэмпіянату, і стала вядома, што на першы выезд чэмпіянат зялёна-белым трэба будзе ехаць у братэрскі Магілёў, была пачата падрыхтоўчая праца ў гэтым кірунку. Вырашылі замуціць сумесны сектар і сумесны ж перформанс. Дняпры пачалі ўзгадняць гэтыя нюансы ў сябе, а мы ў сябе. Было велізарнае жаданне павіншаваць нашых братоў з вяртаннем у вышку. Да дня матчу атрымалася дамагчыся сумеснага сектара, плюс да гэтага дняпранам дазволілі перадматчавае шэсце. Чаго гэта ім каштавала - гісторыя замоўчвае)) Надвор'ю зноў было заўгодна ўнесці свае карэктывы ў нашы планы. Багаты снегапад вітаў зялёна-белых на выездзе. Але гэты нюанс не змог перашкодзіць сяброўскай атмасферы, якая панавала ў гэты дзень у горадзе на Дняпры. Пасля праходу з сумеснымі песнямі і зарадамі, усе накіраваліся на стадыён. Дарэчы, праваахоўнікі ў гэты дзень паводзілі сябе ветліва і без якіх-небудзь правакацый, што для Магілёва казка нейкая)) Багаты снег звёў высілкі дняпран напярэдадні матчу практычна да нуля, яны саматугам прыбіралі віраж (дарэчы, гэта была адна з умоў дазволу сумеснага сектара). З-за багатых гурбаў прыйшлося трохі змяняць планы па разважванні банараў і ультры, аднак усё выйшла вельмі нават добра. Сумесны сектар сабраў каля 700 фанатыкаў. Напачатку матчу была паднята расцяжка на ўвесь віраж "Мы, як Сож і Днепр - не разлі вада! Гомель і Магілёў разам назаўжды!", падзеленая на дзве часткі ў зялёна-белых і сіне-белых колерах, з гербамі клубаў па баках. Астатняя прастора запоўнілася паласатымі зялёна-белымі і сіне-белымі сцягамі. Гэта, мабыць, самы вялікі і якасны выязны перформанс за ўвесь час гомельскай ультры. Увесь матч на сумеснай градцы панавала вясёлая атмасфера, на грані чаду і трэша)) Гульня ў снежкі, "Бярозка", "Гагнам-стайл", "Хіп-Хап" і шматлікае іншыя… А вось матч, нажаль, скончыўся не ўнічыю, а 2:1 у карысць Дняпра. Яшчэ адзін падарунак зрабілі братам за вяртанне)) Пасля фінальнага свістка футбалісты абедзвюх каманд у віражу. Узаемныя апладысменты і падзяка. Магіля і Гамелёў!!!





















GWF © 2008 (developed by Pack)