Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 6 траўня (панядзелак). У 6 туры Чэмпіянату Гомель на "Цэнтральным" згуляе з ФК Віцебск. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

4 тур. 10 красавіка. ФК Гомель - Нафтан (Наваполацк) 0:0

Чарговая хатняя гульня, якая павінна была быць выязной. У Наваполацку газон стадыёна не быў гатовы да матчу, а вось газон «Цэнтральнага» прызналі-ткі прыдатным. Але гэтай акалічнасці зялёна-белыя былі толькі ўзрадаваны, бо матч у аўторак для выезду не самы лепшы варыянт)). Віраж сабраў каля 270 зялёна-белых. Гульня адзначылася адменай гола ФК Гомель у вароты Нафтана. У наступстве за гэтую памылку суддзі матчу была вынесена вымова аб нездавальняючай рабоце і аб памылковасці гэтай адмены. Аднак лік матчу 0:0 ніхто не адмяніў. Па выніку наш ФК страціў 100% 2 ачкі, а газон «Цэнтральнага» яшчэ больш травы.






GWF © 2008 (developed by Pack)