Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/4 кубка Беларусі. 6 сакавіка. ФК Гомель - ФК Партызан 3:2

Другая зваротная гульня 1/4 Кубка Беларусі праходзіла па шчаслівым выпадку ўжо ў Гомелі, а не як у мінулыя гады ў Магілёве, Віцебску ці Менску. Не даўно здадзены ў эксплуатацыю "дзіцячы" стадыён СДЮШАР-8 са штучным пакрыццём ласкава расчыніў свае вароты для ФК Гомель. Нашы службоўцы ад спорту былі настолькі натхнёныя колькасцю гледачоў, якія прыйшлі на пару таварыскіх сустрэч Гомелю, што вырашылі "ссекчы бабла" і ўсталявалі цэннік на квіткі 10.000 руб. Толькі ў апошні момант для зялёна-белых быў зроблены "крок на сустрэчу" пры дапамозе адміністрацыі ФК і кошт зменшыўся да 5.000 руб. на стаялыя квіткі фан-сектары.
Стадыён забіўся практычна цалкам (ёмістасць каля 1000 гледачоў), не гледзячы на кошт квіткоў. Гульня выдалася вельмі напружанай і поўнай эмоцый. Ужо на першых хвілінах лік быў адкрыты ў нашу карысць. Затым лік становіцца 1:1 і 1:2. Надзеі на выйсце ў наступную стадыю становяцца ўсё меней аптымістычнымі. Але нашы хлопцы з пенальці параўноўваюць лік 2:2. Сустрэча падыходзіць да канца, напады Гомелю ператвараюцца ў суцэльны накід. 94 хвіліна сустрэчы - усе ўжо ў чаканні фінальнага свістка і Д.Платонаў забівае 3 мяч. Пасля гала ў кутняга сцяжка поруч фан-сектары ўтвараецца вялікая куча-малая з гульцоў, фанатаў, міліцыі і ўсіх ахвотнікаў)) Мы ў 1/2 фіналу!!! Зялёна-белых на сектары каля 300 чалавек. Шыза не на належным узроўні для такога напружанага матчу. Адбіліся, мабыць, як моцны вецер і халоднае надвор'е, так і вельмі расцягнутая расстаноўка людзей па сектары. "Госцяў" са сталіцы на стадыёне прысутнічала каля 25 чалавек. Што да оф тэматыкі дадзенага дня: госці тэлефанавалі ўсім, чые нумары змаглі пазнаць і прапанавалі любымі колькасцямі і ў любым месцы. Яны заявілі ўжо з раніцы, што ў горадзе і чакаюць "сустрэчы". Аднак, на месца сустрэчы так і не з'явіліся. Пасля 1,5 гадзін чакання натоўп зялёна-белых рассеялі шэрыя. Пасля матчу ніякіх сур'ёзных варушэнняў так заўважана і не было. Для 3-х "пажылых" зялёна-белых стала вялікай неспадзеўкай, калі на іх у цэнтры горада, побач з "Цэнтральным", выкіраваў натоўп у твараў 70 (праз 2,5 гадзіны пасля матчу). Да шчасця, для "пажылых" дадзеная сустрэча скончылася без наступстваў для здароўя. Узнікае 2 лагічных пытання: дзе ж гэты натоўп шыфраваўся ўвесь гэты час (калі яны з раніцы былі ўжо ў горадзе), і галоўнае: навошта?
Таксама пасля матчу стаў вядомым інцыдэнт, пра які варта згадаць. Адзін зялёна-белы, які дабіраўся ў адзіночку дахаты на цягніку пасля выязнога першага матчу, быў жорстка адпрасаваны натоўпам "партызан" у колькасці каля 10 недалёка ад месца правядзення гульні. У пацярпелага зламана рука, нос, расколіна ў скуле. Таксама быў пабіты мабільны тэлефон, што не дазваляла яму звязацца з кім-або доўгі час. Да пятніцы зялёна-белы праляжаў у адной з Менскіх лякарань.




















GWF © 2008 (developed by Pack)