Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

GWF віншуе. 21 снежня. Зялёна-белыя і гульцы ФК Гомель віншуюць дзяцей

У пярэдадне навагодніх свят зялёна-белыя сумесна з гульцамі Ф.К. Гомель вырашылі зрабіць падарункі і павіншаваць тых, хто больш за ўсё ў гэтым мае патрэбу. Увечар 21 снежня наведалі Гомельскі дзіцячы дом. Прысутнічалі Сяргей Матвейчык, Аляксей Цімашэнка, Яўген Барсукоў, Ігар Кузьмянок і каля 15 зялёна-белых. Было прыемна пазнаць пра тое, што ў мінулым сезоне выхаванцы дзіцячага дома наведалі амаль усе хатнія матчы Ф.К. Гомель. Дзеці былі вельмі радыя віншаванням і падарункам, і былі вельмі натхнёныя прыходам гульцоў, якіх маглі бачыць да гэтага толькі з трыбун. Спадзяемся, што такія акцыі стануць добрай традыцыяй. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве, усім, хто здаў грошы на гэту высакародную справу.











GWF © 2008 (developed by Pack)