Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

30 тур. 13 лістапада. ФК СКВІЧ – ФК Гомель 3:1

Апошні выезд гэтага сезону і апошняя гульня ў першай лізе. У гэты дзень у Менск прыбыло каля 160 зялёна-белых. Усе былі ў курсе пра хамства сталічнай міліцыі, што і пацвердзілася ў чарговы раз. Для пачатку міліцыя на ўваходзе забараніла праносіць практычна ўсе прывезеныя банары і сцягі, матываваўшы гэта тым, што на стадыёнах г.Менску дазволены толькі сцягі на беларускай ці рускай мове. У хамскай манеры і крыкамі некаторыя праваахоўнікі ў цывільным правялі "тлумачальную працу", штосьці тыпу: не рыпайцеся, а то мы вас пасадзім. Як апынулася, гэта быў не апошні "інструктаж". Пасля пачатку матчу да сектара падышлі міліцэйскія кіраўнікі, якія палічылі сваім абавязкам прадубляваць вышэйпаказаныя запалохванні, і адначасна спрабуючы прыпісаць зялёна-белым выламаныя пластыкавыя крэслы. Склалася ўражанне, што з фанатаў адмыслова завочна робяць злачынцаў, каб апраўдаць сваё нежаданне працаваць у суботні дзень і каб на кімсьці за гэта сарваць зло. Па гульні наш ФК у гэты дзень быў зацяты, аднак, прайграў 3-1. ФК СКВІЧ у выніку заняў другое месца ў турнірнай табліцы, якое дае яму шанцы выйсці ў вышэйшую лігу. Пасля фінальнага свістка наша каманда ў госцевага сектара, пераклічка і ўзаемныя віншаванні. Па ініцыятыве нашага капітана Сяргея Матвейчыка хлопцы ў чарговы раз падарылі свае суколкі. Завошта яму рэспект і паважуха. Сезон скончаны, усім дзякуй, усё вольныя! Убачымся ў наступным.


















GWF © 2008 (developed by Pack)