Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

29 тур. 6 лістапада. ФК Верас-Нясвіж – ФК Гомель 0:2

Чым бліжэй да канца сезону, тым горш становіцца надвор'е і тым менш людзей жадае ездзіць на выезды. Гэту гіпотэзу пацвердзіў выезд у старадаўні беларускі горад Нясвіж. Усяго каля 35 зялёна-белых вырашылі наведаць гэты хвалебны горад. Здавалася б, колькасць невялікая, аднак, лік прыезджых перавысіў колькасць гледачоў на стадыёне. І ў выніку мы атрымліваем "выдатнае" гледзішча: 35 фанатаў на госцевым сектары, каля 25-30 гледачоў пад брылём, каля 20 міліцыянераў + 2 службовыя сабакі. Праліўны дождж увесь матч і поле-лужына. Рэаліі першай лігі, спадары)) Тым не менш, выезд пакінуў дадатныя эмоцыі. Міліцыя паводзіла сябе больш за карэктна нават пасля запаленага дыму. ФК атрымаў перамогу ў разлютаванай гульні, раздрукаваўшы вароты суперніка толькі да канца сустрэчы.












GWF © 2008 (developed by Pack)