Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/8 кубка Беларусі. 22 верасня. ФК Рудзенск – ФК Гомель 0:5

Воляю жэрабя, у 1/8 Кубка Беларусі зялёна-белым прыйшлося яшчэ раз сёлета наведаць Мар'іну Горку. Менавіта там праводзіць хатнія матчы ФК Рудзенск. У гэты дажджлівы будны восеньскі дзень на выездзе прысутнічала ўсяго 30 зялёна-белых. Гэта быў своеасаблівы антырэкорд гэтага сезону. Для такой колькасці галасавая падтрымка на добрым узроўні. Каманда выйграла забіўшы 5 мячоў. Міліцыя паводзіла сябе задаволена-ткі карэктна і ўжо больш падрыхтавана, чым у мінулы наш прыезд (узмоцненае ачапленне, турнікеты і здымка на відэа практычна ўвесь матч). Пасля фінальнага свістка каманда ў нашага сектара, узаемныя авацыі і віншаванні з выйсцем у наступную стадыю Кубка. Зваротная дарога дахаты адзначылася сустрэчай з нашымі выклятымі сябрамі, якія ў чарговы раз паказалі, што яны "сапраўдныя" сябры, і што да праяў сяброўства з іх боку трэба быць гатовымі заўсёды і ў любых колькасцях.





GWF © 2008 (developed by Pack)