Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

22 тур. 18 верасня. ФК Славія – ФК Гомель 1:2

Выезд у Мазыр заўсёды вылучаўся прыстойнай выязной колькасцю зялёна-белых і тупасцю мясцовай міліцыі. За мінулыя 5 гадоў, з моманту апошняга выезду ў гэты горад, нічога не змянілася)) На выездзе каля 180 зялёна-белых. Галасавая падтрымка для такой колькасці на сярэднім узроўні, уласна, як і гульня каманды. Гуляючы з камандай, якая знаходзіцца ў ніжняй частцы табліцы, нашы гульцы, мабыць, паслабіліся і думалі ўжо пра вышэйшую лігу, а не пра сённяшнія рэаліі. Прайграваючы 1:0 па ходзе гульні, хлопцы ўсё ж знайшлі ў сабе сілы і забілі 2 гала ў вельмі зацятай барацьбе. Часам проста дзівіць абуральны непрафесіяналізм асобных перыферыйных праваахоўнікаў. Мазырская міліцыя, як і заўсёды ў іншым, спрабавала рабіць штосьці неадэкватнае і правакацыйнае. Аднак, на ўсе гэтыя правакацыі зялёна-белыя давалі адпаведны адпор.








GWF © 2008 (developed by Pack)